Усю партыю дызайнерскіх лідскіх кедаў з гербам ВКЛ раскупілі за паўдня
Моладзевы брэнд LSTR разам з Лідскай абутковай фабрыкай выпусціў «лідскія кеды» – з гербам ВКЛ, паведамляе tut.by.
Мадэль «паўчаравікі ЛМ-17» на Лідскай абутковай фабрыцы выпускаецца больш за трыццаць гадоў – і знаёмая многім беларусам пад назвай «лідскія кеды». Дызайнеры моладзевага брэнда змянілі звыклы колер, дадалі герб «Калюмны» на заднік і перайменавалі мадэль у «ВКЛМ-17».
За дызайнерскую пару „лідскіх кед” прасілі амаль у два разы даражэй чым за звычайную. Тым не менш каля пяцідзесяці пар – гэта значыць усю партыю – распрадалі за паўдня.
Фота: www.facebook.com/LSTRAdziennie