Беларусь і Іран вядуць перамовы па новых пастаўках нафты



Беларусь і Іран вядуць перамовы па новых пастаўках нафты, паведаміў іранскі пасол Мастафа Авейсі 31 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску. Паводле яго слоў, у мінулым годзе „іранскія і беларускія нафтавікі правялі добрыя плённыя перамовы”, вынікам якіх сталі пастаўкі ў Беларусь дзвюх партый іранскай нафты — на 600 і 800 тысяч бараляў. „Для абодвух бакоў гэта было выгадна”, — падкрэсліў Авейсі. 

„Па гэтым годзе вядзем перамовы. Разлічваем працягнуць гэту здзелку”, — дадаў ён.

belapan.by