Адміністрацыя Шчучынскага масласырзавода патрабуе ад рабочых 274 млн. руб.



На вытворчым участку “Слонім”, які ўваходзіць у ААТ “Шчучынскі масласырзавод”, пасля інвентарызацыі недалічыліся сыравіны і гатовай прадукцыі на суму каля 274 мільёнаў рублёў. У сувязі з гэтым адміністрацыя ААТ “Шчучынскі масласырзавод” прапанавала ўсім работнікам добраахвотна кампенсаваць страту. Агульная страта адміністрацыяй прадпрыемства была падзелена на ўсіх работнікаў, а гэта каля 40 чалавек. Рабочыя нават атрымалі лісты, каб да 31 снежня кожны з іх пералічыў у касу прадпрыемства ад 3 да 6 мільёнаў рублёў. І нават папярэдзілі рабочых, што калі яны гэтага не зробяць, то адміністрацыя прадпрыемства падасць на іх у суд.

Рабочыя завода ад гэтага паведамлення атрымалі шок. Яны катэгарычна не пагаджаюцца з такімі патрабаванннем адміністрацыі завода. Дый зусім няма доказаў, што менавіта рабочыя ў недахопах вінаватыя. Адно яны ведаюць, што інвентарызацыя была задумана, каб неяк звольніць адну з начальніц слонімскага ўчастка масласырзавода, а таксама спісаць расходы за сапсаваную прадукцыю, якую перыядычна вывозяць на звалку, што знаходзіцца ў вёсцы Грынкі Слонімскага раёна.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім