Фэст нацыянальных культур у Гародні



У Гародні адбываецца ХІІ фэст нацыянальных культур. Свята сабрала больш за тры дзясяткі прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія прайшліся відовішчным шэсцем па гарадзенскіх вуліцах Ажэшкі і Савецкай. Украінцы, палякі, габрэі і расейцы прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Гародні пад гук народных песень. Карэйцы і кітайцы выконвалі народныя танцы. Іншыя нацыянальнасці паказалі свае нацыянальныя строі.

Аднак самай відовішчнай і запамінальнай дзеяй першага дня фэста быў салют, які адбыўся са спазненнем на 25 хвілін. Піратэхнікі цягам 15 хвілін паказалі шоў, якога ніколі не было ў Гародні.

Кропку ў першым дні Фэста паставіў канцэрт гурта “Песняры”, падчас якога музыкі выканалі самыя вядомыя шлягеры, закрывала канцэрт у гадзіну ночы песня “Моладасць мая, Беларусія”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя