„Культура на сходах музея” ў Гайнаўцы
Беларускі Музей у Гайнаўцы запрашае на Фестываль „Культура на сходах музея”. Адбудуцца канцэрты калектываў з Польшчы і Беларусі – такіх, як „Retro Beats” і менскі „Палац”, этнаграфічныя майстар-класы, дэгустацыя падляшскіх страў, кірмаш сувеніраў і рукадзелля.
„Мерапрыемства пачнецца ў нядзелю а 14-й гадзіне”, – запрашае дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:
– Апрача музычных выступленняў на сцэне, таксама будуць адбывацца майстар-класы, розныя прэзентацыі, у тым ліку ткацкіх станкоў, можна будзе паспрабаваць свае сілы за ганчарным колам. Таксама можна будзе самому прыгатаваць дранікі, а хто не захоча, зможа проста іх пакаштаваць. Запрашаю ўсіх на Фестываль “Культура на сходах музея”.
Мерапрыемства адбудзецца на прымузейнай плошчы. Можна будзе наведаць выставы музея.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя