Прэм’ер-міністр Польшчы наведаў Беласток



Сацыяльныя праграмы, развіццё эканомікі, вышэйшая адукацыя і праблемы звязаныя з сельскай гаспадаркай – гэта толькі некаторыя пытанні, якія былі закранутыя падчас сустрэчы прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з жыхарамі Беластока.

Кіраўнік польскага ўраду закрануў таксама тэму „выклятых жаўнераў”:

– З Беласточчыны паходзіць шмат нашых герояў: Люцыян Лінкевіч “Віктар”, Казімір Камінскі “Гусар” ці адзін з маіх улюбёных палявых камандзіраў Уладыслаў Лукасюк “Молат”. Не хацеў бы, каб быў перакос у адзін бок. Патрэбная дыскусія, на якую трэба запрасіць усіх, у тым ліку тых, хто з іншага боку барыкады. Я іх запрашаю.

Пасля сустрэчы, якая адбылася ва ўправе Падляшскага ваяводства, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі ўсклаў кветкі да помніка ахвярам смаленскай трагедыі пры Касцёле Святога Роха.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя