Лідчына далучылася да «Агульнай дыктоўкі»
Больш за два дзясяткі прыхільнікаў беларускай мовы з Ліды, Бярозаўкі і Радуні Воранаўскага раёна далучыліся да ініцыятывы “Агульная дыктоўка”. Гэта сацыяльна-культурны праект арганізаваны кампаніяй “Лідскае піва” і накіраваны на падтрымку роднай мовы. І калі ў Нацыянальнай бібліятэцы ўдзельнікі дыктоўкі пісалі тэкст паводле Людмілы Урублеўскай, то на Лідчыне было вырашана пісаць дыктоўку паводле нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Зазначае кіраўнік Лідскай раённай рады Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік.
– Дыктоўка на Лідчыне была праведзеная з мэтай падтрымаць ініцыятыву «Лідскага піва» аб правядзенні агульнай дыктоўкі, якую яны праводзяць другі раз. Разам з тым гэта дало магчымасць яшчэ раз сабрацца актывістам ТБМ пры святочных абставінах, пагаварыць, абмеркаваць некаторыя планы.
Паводле плана мерапрыемства, былі вызначаныя пераможцы ў «Агульнай дыктоўцы», якія зрабілі ў тэксце найменей памылак. Лепшыя з іх атрымалі смачныя падарункі ад гаспадара сядзібы “Гасціна”, дзе праводзілася дыктоўка.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда
Фота аўтара