У Польшчы і Балтыі стартавалі маштабныя вучэнні NATO



Больш за 18 тысяч вайскоўцаў з 19 краін возьмуць удзел у вучэннях NATO Saber Strike, што пройдуць 3–15 чэрвеня.

Вучэнні пачынаюцца неўзабаве пасля заявы Польшчы пра тое, што яна разглядае прапанову аб размяшчэнні ў сябе пастаяннага кантынгенту войск ЗША, як гэта зрабілі Нямеччына і Італія пасля Другой сусветнай вайны. Прэзідэнт Польшчы называў Расею «самай сур’ёзнай пагрозай глабальнаму міру».

Злучаныя Штаты ўзначальваюць шматнацыянальную баявую групу NATO ў Польшчы, а саюзнікі з Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Канады камандуюць трыма іншымі ў краінах Балтыі — Эстоніі, Латвіі і Літве.

NATO ўжо размясціла каля 6000 вайскоўцаў у рэгіёне, а войска ЗША стварыла новую еўрапейскую штаб-кватэру ў Польшчы, каб камандаваць гэтымі сіламі. Таксама ЗША рыхтуюцца размясціць у Нямеччыне сістэмы супрацьракетнай абароны.

Паводле svaboda.org