«Культура на сходах музея»



Паказаць, што музей гэта жывая ўстанова, а беларуская культура ўвесь час з’яўляецца цікавай і вартаснай – гэта мэты мерапрыемства Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на сходах музея». «Тут сустракаецца беларуская культура гэтых мінулых гадоў з гэтай сучаснай,» – кажа дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

— Каб людзі ўбачылі, што гэтая ўстанова жывая, што гэтая культура жывая. І што апрача таго што мае пастаянныя выставы з таго, што ўжо было, мае і што паказаць цікавага цяперашняга: жывую музыку, жывое беларускае слова.

Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на сходах музея» прайшоў 14 раз. Шматгадзінны канцэрт беларускай музыкі завяршы гурт «Палац». Кожны меў нагоду прыняць удзел у рукадзельных майстар-класах. У нядзелю 10 чэрвеня Музей запрашае на чарговае мерапрыемства – Беларускі фэст «І там жывуць людзі», які пройдзе ў вёсцы Гушчэвіна, што ў Нараўчанскай гміне.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя