У Стаўрах дыскутавалі пра будучыню культурніцкіх імпрэзаў на Аршаншчыне
Прапаноўваліся два варыянты ўзаемадзення з уладамі – просьба дазволу і просьба не перашкаджаць. Так было пастаўлена пытанне пра арганізацыю фестывалю ў Воршы. Адпаведная дыскусія адбылася ў вёсцы Стаўры, дзе сабраліся дзеячы культуры Аршаншчыны. Гаворыць арганізатар сустрэчы Ігар Казмерчак.
– Ідэяў было вельмі шмат, пачынаючы ад таго: «А давайце проста на вуліцы рабіць мерапрыемствы, і няхай нас затрымліваюць кожны раз». Вось такая радыкальная прапанова. Скончылася тым, што трэба пайсці і пагаварыць з самім старшынём выканкама, сказаць яму: «Перастаньце нам проста перашкаджаць». Мы самі ўсё зробім. Мы зробім Воршу фестывальным горадам. Бо насамрэч Ворша сёння – адзіны горад-статысячнік, у якім няма свайго культурніцкага фестывалю.
Сустрэча ў Стаўрах суправаджалася музычнымі выступамі. Сярод іх былі і рок-музыкі Воршы 80-90-х гадоў.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота orsha.eu