Алена Анісім: Да абароны суверэнітэту можа далучыцца кожны патрыёт



Да кампаніі ў абарону суверэнітэту Беларусі можа далучыцца кожны патрыёт, незалежна ад партыйнай прыналежнасці. Пра гэта падчас прэсавай канферэнцыі ў Менску заявіла сябра аргкамітэту Кангрэса за незалежнасць, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Галоўная ўмова – гэта грамадзянская пазіцыя чалавека.

– Хочуць, не баяцца – калі ласка. Нашая ініцыятыва накіраваная менавіта на грамадзяніна, на чалавека, які адчувае сваю адказнасць за лёс краіны, незалежна ад таго, з’яўляецца ён сябрам партыі ці грамадскай арганізацыі, ці не з’яўляецца. 

Кангрэс за  Незалежнасць папярэдне плануецца правесці 21 снежня. Адно з патрабаванняў Маніфесту Кангрэса – скасаванне Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, які набывае моц 1 студзеня 2015 года.

Кангрэс робіць стаўку на рэгіёны.

Беларускае Радыё Рацыя