5 чэрвеня – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя



У Беларусі ўсё вастрэй паўстае праблема экалагічнай бяспекі. 

Паводле жыхароў Баранавіч, экалагічныя службы не толькі баранавіцкія, але і па ўсёй краіне працуюць з адмоўным вынікам. Служба не самастойная і карумпаваная, кажуць людзі:

– Можна сказаць, што ўсё закінута, пачынаючы ад гэтага возера. Ужыванне ў вялікай колькасці пісціцыдаў наўпрост звязана з забруджваннем навакольнага асяроддзя. Яны назапашваюцца ў глебе, у прадуктах харчавання, у свеце жывёлаў, таму мы і хварэем.

– Пластыкавыя бутэлькі – у нас няма перапрацоўчага завода.

– Алей праліваецца ў машынах, ніхто не сочыць. У Нямеччыне за гэта штрафуюць адразу. Ідзе падпольная вырубка дрэў. Вынішчаецца рыба, жывёла.

– Я не бачу аховы прыроды ў дзеянні, якая напэўна ў сваю кішэню працуе.

Правядзенне прыродаахоўных мерапрыемстваў – гэта важная задача дзяржавы і мясцовых органаў улады, упэўнены людзі. Але сучасная Беларусь не надае гэтай праблеме належнай увагі. Узяць хоць бы ўвядзенне чарнобыльскіх зямель у севазварот або дазвол будаўніцтва шкодных прадпрыемстваў каля гарадоў.

Беларускае Радыё Рацыя