У чацвер у Беларусі чакаюцца начныя замаразкі



У чацвер, 7 чэрвеня, у некаторых раёнах Беларусі на глебе чакаюцца начныя замаразкі — да 0 – мінус 2 градусаў.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +16 да +22, інфармуе БЕЛТА.

Ападкаў у гэты дзень не прагназуецца. Што да ветру, то ён будзе пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду.