Кніга пра гісторыю і прыроду Беларусі
У менскім выдавецтве “Беларусь” свет пабачыла цудоўная кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Ягоўдзіка “Кветкі дзівасілу”.
Кніга адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Яна складаецца з чатырох раздзелаў: “Сонечныя пялёсткі”, “Ці вернецца князь Кук?”, Ветразі гарадзішча” і “Крылатая дружына”. У гэтыя раздзелы пісьменнік уключыў творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.
З вялікім задавальненнем чытачы прачытаюць у кнізе аповесці пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея, пра сем цудаў Беларусі, пра зельнік Зоські Верас і пра азбукоўнік, што склаў дзядзька Ягоўдзік.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя