“Вяртанне Лазіка” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



90 гадоў таму ў Парыжы выйшла кніга пра гомельскага краўца Лазіка Ройтшванеца. Сатырычны раман пра “габрэйскага Швейка” напісаў эмігрант з Расейскай імперыі Ілля Эрэнбург. Да 1989 года твор быў забаронены савецкай цэнзурай і практычна невядомы ў Гомелі. У ХХІ стагоддзі пачала вяртацца памяць пра самага вядомага гомельца ў свеце Лазіка Ройтшванеца.