Дзяржаўны банк развіцця Кітая адкрые прадстаўніцтва ў Менску



Нацыянальны банк Беларусі дазволіў Дзяржаўнаму банку развіцця Кітая адкрыць прадстаўніцтва ў Менску. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 5 чэвреня 2018 года нумар 256, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Прадстаўніцтва ў Менску ствараецца для вывучэння магчымасцей развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі.

Дзяржаўны банк развіцця Кітая зарэгістраваны 1 ліпеня 1994 года і ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе фінансавай ліцэнзіі нумар 00599183 ад 13 чэрвеня 2017 года, выдадзенай Камісіяй па рэгуляванні банкаўскай дзейнасці Кітая.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 4 прадстаўніцтвы замежных банкаў: з іх два з Расеі, адно з Германіі, таксама зарэгістравана прадстаўніцтва Міждзяржаўнага банка.

belta.by