Журналіст «Белсату»? Табе штраф



У Беларусі не толькі не спыняецца, але нават узмацняецца ціск на незалежных журналістаў. Нашых журналістаў штрафуюць штодня. Кажа намеснік дырэктара “Белсата” Аляксей Дзікавіцкі. Чарговы суд у Магілёве – журналістка Аліна Скрабунова атрымала 1225 рублёў штрафу, аператар Яўген Глушкоў – 735, а таксама 7 лістоў з міліцыі, суда і ад судовых выканаўцаў атрымаў за апошнія суткі журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі. Праваахоўнікі склалі на яго пратаколы за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі.