Пасол Расеі: Аніякіх перамоў наконт расейскай вайсковай базы ў Беларусі не вядзецца (абноўлена)



Пра гэта пасол пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, каментуючы нядаўнюю заяву міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Нагадаем, міністр сказаў, што Беларусь можа вярнуцца да пытання размяшчэння на сваёй тэрыторыі расейскай вайсковай базы ў выпадку павелічэння кантынгенту НАТО ля сваіх заходніх межаў, найперш – у Польшчы.

Я вас запэўніваю, што ніякіх перамоваў, ні пра якую базу не вядзецца. Мы ўважліва праглядзелі тое, што сказаў Уладзімір Уладзіміравіч Макей. Будзе патсаўлена такое пытанне, тады і будзем абмяркоўваць. Кожнае пытанне патрабуе абмеркавання і прыняцця рашэння.

Некалькі гадоў таму Расея прасоўвала ідэю стварэння ў Беларусі ваеннай авіабазы, але прыпыніла спробы гэта зрабіць пасля публічнай заявы Аляксандра Лукашэнкі пра адсутнасць патрэбы ў такім кроку. Больш за тое, увосень 2015 года Лукашэнка сказаў, што з ім ніхто з расейскага кіраўніцтва нават не размаўляў на гэтую тэму.

Расейскі пасол таксама распавёў пра беларускія даўгі:

– Наконт доўга я скажу, што Беларусь павінна Расейскай Федэрацыі па дзяржаўных крэдытах дзяржаўнага доўга 7,4 ці 7,3 мільярды даляраў. То бок гэта прыкладна 40 аб’ёмаў знешняга дзяржаўнага доўга Беларусі. Павінен сказаць, што гэты дзяржаўны доўг нармальна абслугоўваецца, то бок працэнты па яму плацяцца і пагашаецца, як запісана ў дамове і яго частцы, тут ніякіх пытанняў няма. Канешне ёсць нейкія дадатковыя пытанні, можа быць аблягчэнне даўгавога цяжару, але гэта мінфіны павінны працаваць.

Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў, на 1 траўня 2018 года агульны знешні доўг Беларусі складаў 16,4 мільярда даляраў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя