Леанід Дубаносаў: Уладу не цікавяць нашыя праблемы
Жыхары 10-ці мікрараёнаў Мікашэвічаў, што на Берасцейшчыне, не хочуць больш жыць без тэлефоннай сеткі. Яна дае магчымасць не толькі выкарыстоўваць стацыянарныя тэлефоны, але і тэлевізары, і кампутары з выкарыстаннем інтэрнэту. Выбіваць з начальства ў 21-м стагоддзі тэлефонную сетку – проста сорамна, – кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” і жыхар Мікашэвічаў Леанід Дубаносаў:
– У мяне склалася ўражанне, што ўлады не хочуць працаваць на карысць жыхароў Мікашэвіч, таму што на любы зварот ці праблему ў іх адзін адказ: мы гэта не запланавалі або ў нас няма грошай. Атрымліваецца, што ўлады не працуюць на карысць людзей, а шукаюць апраўданне сваёй бяздзейнасці. Я не думаю, што гэта вялікая праблема – правесці тэлефонны кабель.
Пад зваротам у гарадскі выканаўчы камітэт для вырашэння гэтай праблемы, і да свайго дэпутата Ларысы Ляшкевіч, падпісаліся 70 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя