«Я пазнаю Беларусь!»
Для аматараў падарожжа па родным краі Нацыянальнае агенцтва па турызме абвясціла конкурс «Я пазнаю Беларусь!».
Каб прыняць удзел, трэба шмат падарожнічаць па краіне, фатаграфавацца на фоне гісторыка-культурных, прыродных аб’ектаў і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках з адпаведнай адзнакай.
Праз гэты конкурс магчыма паказаць, які маем вялікі турыстычны патэнцыял, – адзначае намесніца старшыні Таварыства экурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:
– Паказаць месцы, звязаныя з Тадэвушам Рэйтанам, абаронцам незалежнасці на Першай Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Паказаць месцы, звязаныя з гісторыяй Ляхавіцкага замка, з гісторыяй Яна Караля Хадкевіча – славутага ваяводы. Радзіма Якуба Коласа. Радзіма Адама Міцкевіча. Полацк ці Жыровічы, хто іх абміне?
Больш дэталёвую інфармацыю пра конкурс “Я пазнаю Беларусь!” можна знайсці на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Беларускае Радыё Рацыя