14 чэрвеня ў Віцебску — прэзентацыя кнігі пра савецкіх партызанаў
Імпрэза адбудзецца па адрасе: вул.1-я Сенненская, д. 5. Пачатак а 18:00.
14 чэрвеня (чацвер) гісторык Алесь Пашкевіч, выдавец Валер Булгакаў і перакладчык Уладзімір Папковіч правядуць лекцыю-прэзентацыю на тэму «Савецкія партызаны ў Беларусі: міфы і рэчаіснасць».
Ядром абмеркавання будзе пераклад на беларускую мову фундаментальнай працы нямецка-польскага даследчыка Богдана Мусяла пра савецкі партызанскі рух у Беларусі, нядаўна выдадзены Arche.
Гэта кніга — самае грунтоўнае і дэталёвае даследаванне савецкага партызнаскага руху ў Беларусі, зробленае замежаным гісторыкам. Шмат увагі ў ім надаецца баявым дзеянням з удзелам партызан на Віцебшчыне, у тым ліку разгрому Полацка-Ушацкай зоны падчас аперацыі «Веснавое свята» і ліквідацыя Бягомльска-Лепельскай зоны: аперацыя «Баклан».
Аўтар даследавання не абмінае ўвагай і такія пытанні, як алкагалізм і антысемітызм савецкіх партызанаў, іх напады на мірнае насельніцтва, і г.д.
Выданне мае 600 старонак, выйшла ў цвёрдай вокладцы.
Таксама будуць прадстаўленыя свежыя кнігі ды часопісы ад выдавецтва Arche.
Уваход вольны!