ЧС-2026 па футболе прымуць Канада, ЗША і Мексіка



Сумесная заяўка Канады, Мексікі і ЗША перамагла ў галасаванні на правядзенне 23-га чэмпіянату свету па футболе.

Яе падтрымалі 134 дэлегатаў 68-га кангрэса ФІФА у Маскве. 203 з 210 прадстаўнікоў сусветных футбольных федэрацый маглі прыняць удзел у выбарах, паведамляе Спорт-Экспрэс.

Турнір пройдзе ў 23 гарадах: у Мексіцы — Мехіка, Гвадалахара, Мантэрэй, у Канадзе — Эдмантан, Таронта, Манрэаль, у ЗША — Нью-Ёрк / Нью-Джэрсі, Філадэльфія, Балтымор, Вашынгтон, Бостан, Цынцынаці, Нэшвіл, Атланта, Арланда, Маямі, Х’юстан, Далас, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска, Дэнвер, Канзас-Сіці, Сіэтл.