Брэнды на беларускім медыярынку



Праблему вяртання беларускага спажыўца ў інфармацыйнае поле айчынных медыя абмеркавалі ў менскім Прэс клубе.

Гаворыць Франак Вячорка, які прадстаўляў на медыятоку Радыё Свабода.

Я апошнія некалькі месяцаў даследаваў расейскую прысутнасць у Беларусі. Не толькі ў медыя, але і расейскіх груп Вконтакте, Аднакласніках і ў Фэйсбуку. Сапраўды расейцы масіўна запаўняюць беларускую інфармацыйную прастору, але яшчэ цікавы момант: у прынцыпе, прысутнасць расейскіх медыя ва ўсім рэгіёне карэлюецца з прысутнасцю расейскай мовы. Тыя краіны, дзе большая частка насельніцтва карыстаецца расейскай мовай штодня, спажываюць больш расейскай інфармацыі і больш падвяргаюцца расейскаму ўплыву.

У медыятоку Прэс клубу “Беларусь” бралі ўдзел прадстаўнікі медыяў, культуролагі, журналісты. У кожнага з іх выявіўся свой погляд на вырашэнне праблемы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск