Гарадзенцы звярнуліся з жыллёвымі праблемамі да дэпутата



З набалелымі праблемамі звярнуліся да дэпутату гарадзенскага гарадcкога савета Віталя Біча жыхары інтэрнатаў па вуліцах Дамброўскага, Камарова, Брыкеля, праcпекта Будаўнікоў.

Яны падпадаюць пад камунальны баланс УЖРЭП Ленінскага раёна. Стан іх жылля нездавальняючы, але ёсць новыя правілы, паводле якіх іх жыллё калідорных і блочных інтэрнатаў стала ўжо арэндным. Людзі, якія там жывуць, лічаць, што УЖРЭП шмат гадоў несумленна ставіўся да бягучага рамонту іх жытла.

Кажа актывіст ініцыятывы „Гародня” Анатоль Мышкевіч, які дапамагае ў каардынацыі жыхароў інтэрнатаў.

У некаторых людзей гэта 60-80% іх заробку. Цяпер пачалі тэлефанаваць людзі то з аднаго, то з другога інтэрната. І тут мы сабраліся ўсе разам. Бо, толькі аб’яднаўшыся, можна дамагчыся нейкіх рэзультатаў. Падключылася ўжо вельмі шмат інтэрнатаў, нават з Кастрычніцкага раёна ёсць, там у людзей ужо сабрана каля 400 подпісаў, каб адмянілі гэтую плату. Трэба збіраць подпісы далей, адпраўляць у Адміністрацыю прэзідэнта, патлумачыўшы, якія так жахлівыя ўмовы.

Жыхары патрабуюць, каб жыллё, якое раптам стала арэндным, найперш было адрамантавана. Бо цяпер догляд за станам вокнаў, дзвярэй, унутранага начыння інтэрнатаў павінны ажыццяўляць жыхары. А як гэта зрабіць, калі капітальнага рамонту ў інтэрнатах не рабілі ад моманту пабудовы, а гэта 30-40 гадоў таму. Яшчэ адзін варыянт: самім жыхарам распараджацца штомесячнай аплатай за капітальны рамонт, не даючы яе камунальнікам. Але жыхары ў магчымасць такога варыянту не вераць:

Цяпер нашыя ўлады падпісалі нейкі закон аб аплаце арэнднага жылля. Гэта значыць, што мы жывём, аплачваем усё, і яшчэ дадаткова яны хочуць пэўную суму.

– Каб былі нармальныя ўмовы. Каб стаялі лічнікі, вокны, дзверы, каб былі добрыя падлогі. Каб быў зроблены рамонт.

Дэпутат Віталь Біч паабяцаў разабрацца ў сітуацыі і пасля звярнуцца да старшыні гарадской Рады дэпутатаў па сутнасці патрабаванняў жыхароў інтэрнатаў.

Першы зварот да абласной Рады дэпутатаў не прынёс чаканага выніку для жыхароў. Створаная камісія, на іх думку, несумленна правяла праверку іх жыллёвых варункаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара