Рух праз «Бераставіцу» будзе ўскладнены
З 17 па 21 чэрвеня на кантрольна–прапускным пункце «Бераставіца» на мяжы з Польшчай будуць рамантаваць асфальтабетоннае пакрыццё паласы руху для грузавікоў і аўтобусаў. Рух для грузавікоў будзе перакрывацца як на ўезд, так і на выезд з Беларусі. Рамантаваць будуць таксама паласу руху аўтобусаў на выезд з краіны, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Кіроўцаў просяць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.