Турыстычныя аграсядзібы прадставілі “Школу этна-экалагічных святаў”



Турыстычныя аграсядзібы аб’днаныя ў “Зялёным абярэгу Гародні” прадставілі гарадзенцам свой праэкт “Школа этна-экалагічных святаў”.

Восем розных святаў сярод, якіх: Каляды і Купалле, Багач і Сёмуха, прапануюць адзначыць на аграсядзібах Гарадзеншчыны.

[Not a valid template]

Распавядае намесціца дырэктара турыстычнай фірмы “Мерцана” Ганна Шарэнда:

– Чаму выбралі гэтыя святы? Бо ў гэтыя святы народнага каляндара ў любую пару – летам, зімой, восенню – гаспадары могуць гэта зрабіць. У рамках праекту пашытыя таксама касцюмы, якія максімальна набліжаныя да нашага Гарадзенскага рэгіёну. Таксама закуплены посуд для нашага Гарадзенскага рэгіёну – кераміка чорная ды іншыя атрыбуты.

На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі розных аграсядзібаў Гарадзеншчыны, турыстычныя фірмы, а таксама прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага райвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя