У Бельску Падляшскім прайшоў „Tur de Bielsk”
Ужо шосты раз у Бельску Падляшскім прайшлі роварныя спаборніцтвы „Tur de Bielsk”. На старце асноўнай гонкі МТБ на дыстанцыі 37 кіламетраў сабралася каля сотні велагоншчыкаў-аматараў.
У катэгорыі “Open” лепшымі сталі спартсмены каманды Mistral Grodno SA Radio Białystok, лідарам якой з’яўляецца прадстаўнік каманды Польшчы па веласіпедным спорце 1980-1987 гадоў Дарыюш Закжэўскі:
– Быў на чатырох чэмпіянатах свету. Я аб’ездзіў увесь свет. Гэта было вельмі даўно, зараз пачынаю як бы новую кар’еру, якая дае мне таксама шмат задавальнення. Маю сваю каманду, з якой мы рэалізоўваем нашы планы, амбіцыі. З больш маладымі членамі каманды дзялюся сваім досьведам. Посьпех маладых з’яўляецца для мяне таксама нейкім дасягненнем.
Падчас мерапрыемства, якое зладзіла “Бельская роварная ініцыятыва”, спаборнічалі таксама дзеткі ды моладзь у “Міні-марафоне” на дыстанцыі 12 кіламетраў, а таксама прайшоў сямейны заезд.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара