Дырэктар гімназіі супраць беларускага класа



Дырэктар гімназіі №4 у Баранавічах Вадзім Шчарбакоў агітаваў бацькоў, якія хочуць навучаць дзяцей па-беларуску, пісаць заявы ў рускі клас, каб стаць навучэнцам гімназіі. “З дзевяці бацькоў усе годна вытрымалі ціск кіраўніка”, – гаворыць адна з іх – Таццяна Малашчанка:

– Цікавы быў сам працэс падачы заяваў. Першай маці ён сказаў перапісаць заяву па-руску, і тады яны дакладна трапяць у гімназію. Яна адмовілася. Другой маці сказаў, што няма памяшкання. Яна таксама адмовілася пісаць заяву па-руску. Трэцяй маці, якая была на прыёме ў выканкаме, сказаў, што набярэцца толькі тры чалавекі. А на пятай маці ён ажно кінуў асадку.

Па словах Таццяны Малашчанкі, бацькам паставілі ўмову: знайсці яшчэ ахвотных вучыцца па-беларуску, каб у класе было ня менш за 28 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота intex-press.by