Гародня: вечар этнічнай музыкі з KRIWI



Жыхароў Гародні і гасцей гораду этнакрама “Цудоўня” запрашае на вечар этнічнай музыкі з адным з найлепшых фольк-гуртоў Беларусі – гуртом KRIWI, які адбудзецца 22 чэрвеня. Дзякуючы «Крыві» песня «За туманам» стала папулярнай у народзе. Пікавы момант кар’еры гурта — на «Рок-каранацыі-1999» Вераніка Круглова прызнаная рок-князёўнай, а ўласна «Крыві» названыя найлепшым беларускім гуртом.

Пра будучы канцэрт распавядае супрацоўнік этнакрамы “Цудоўня” Антось Шаранкевіч:

– Такая падзея адбываецца даволі рэдка. Як вядома, Вераніка Круглова, адна з удзельніц гэтага гурта, жыве паміж Менскам і Берлінам. Можна сказаць, па дарозе заязджае ў Гародню. Такіх падзеяў у Гародні даўно не было. Паслухаць этнічную музыку ў такой спецыфічнай апрацоўцы, я думаю, павінен кожны беларус каму гэта цікава і не толькі.

Эксперыменты на базе беларускіх народных спеваў ад гурта “KRIWI” распачнуцца 22 чэрвеня а 19-й гадзіне ў гараденскай “Цудоўні”, што ў цэнтры горада па адрасе Кірава 3.

Беларускае Радыё Рацыя