Лукашэнка вызваліў ад пасад двух генералаў КДБ



Генерал-маёр Ігар Бусько і генерал-маёр Сяргей Феакцістаў вызваленыя ад пасад намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і начальніка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.

Адпаведныя ўказы 18 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Ігар Бусько і Сяргей Феакцістаў звольненыя з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

belapan.by