Лукашэнка: Неўзабаве мы разбярэмся з праблемамі беларуска-расейскай мяжы



Найбліжэйшым часам Менск і Масква разбяруцца з праблемамі перасячэння беларуска-расейскай мяжы, заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 19 чэрвеня ў Менску.

„Дарэчы, добры прыклад: ва ўмовах неабходнасці забеспячэння бяспекі чэмпіянату свету па футболе, які праходзіць у Расеі, мы з разуменнем ставімся да пазіцыі расіян аб ужыванні элементаў памежнага кантролю, але чакаем, што ўсе астатнія пытанні па перасячэнні беларуска-расейскай мяжы нам трэба ўрэгуляваць”, — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

belapan.by