Еўракамісары 21-22 чэрвеня наведаюць Беларусь



Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕЗ Ёханес Хан і еўракамісар па лічбавай эканоміцы Марыя Габрыэль наведаюць 21-22 чэрвеня Менск для ўдзелу ў нефармальным міністэрскім дыялогу краін „Усходняга партнёрства”. Аб гэтым паведаміў 16 чэрвеня журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

„На наступным тыдні, 21-22 чэрвеня, мы праводзім так званы нефармальны міністэрскі дыялог у рамках „Усходняга партнёрства”. Прыедуць прадстаўнікі шасці краін і Еўракамісіі”, – сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, Еўрапейская камісія будзе прадстаўлена еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам і еўракамісарам па лічбавай эканоміцы Марыяй Габрыэль.

„Пасяджэнні будуць прысвечаны рэалізацыі нашай ідэі па гарманізацыі лічбавых рынкаў краін „Усходняга партнёрства” і Еўрапейскага звяза. Адна частка сустрэчы будзе прысвечана абмеркаванню менавіта гэтай тэмы, а другая – палітычнага ўзаемадзеяння ў гэтай ініцыятыве”, – адзначыў міністр.

belta.by