У Гародню з лекцыяй прыехаў прафесар Тамаш Камусэла



У Гародню з лекцыяй прыехаў прафесар Тамаш Камусэла, знаўца гісторыі Цэнтральнай Еўропы. Ягоны навуковы выступ у Цэнтры гарадскога жыцця быў заснаваны на доказах памылковасці ідэі пераемнасці паміж Рэччу Паспалітай і польскай дзяржавай. На гэтую тэму ён, як прафесар універсітэта Святога Андрэя ў Шатландыі ( Вялікабрытанія), напісаў адмысловую манаграфію.

Гісторыкі ў Польшчы ведаюць, што гэта міф, бо Рэч Паспалітая зусім іншая дзяржава чым польская нацыянальная дзяржава. Але гэты міф праз кніжкі пра гісторыю Рэчы Паспалітай, якая разумеецца як першая Польшча, сталі папулярнымі на Захадзе. Гэты міф фугкцыянуе сярод маіх калег.

Прафесар Тамаш Камусэла падзяліўся плодам сваіх доследаў, перад гарадзенцамі, дзе давёў розніцу паміж навукай і мітатворчасцю, якая стала панаваць у літаратуры. На лекцыю прыйшлі беларускія аматары гісторыі, навукоўцы. Пасля заканчэння лекцыі прайшла невялікая дыскусія. Пазіцыя госця не выклікала сумненняў,у дыскутантаў, але цяжка аказалася ўспрыняць вузкаскіраваную лекцыю на Польскую дзяржаўнасць і яе месца ў гісторыі Рэчы Паспалітае. Кажа Віталь Куплевіч, беларускі спецыяліст па сацыясфэры.

Гісторыя ўспрымаецца па-рознаму. І сапраўды, інтэрпрэтацыя сённяшняга нацыянальнага жыцця на мінулае была і ёсць. Таму, трэба сапраўды адрозніць сапраўды XVIII-XIX стагоддзе. Нам беларусам не варта тварыць гістарычных міфаў. Варта проста выкласці нашу нацыянальную гісторыю такой, якая яна была: адрозніць да-мадэрн ад мадэрну. Свайго не аддаваць.

Прафесар Камусэла, як на лекцыі, так і ў сваёй манаграфіі цвердзіць, што Рэч Паспалітая не мае пераемнасці з сучаснай польскай дзяржавай, па розных ацэнках: этнічным, тэрытарыяльным, моўным. На гарадзенскай лекцыі ён давёў гэта ва ўласных сістэматызаваных табліцах. На думку прафесара — у Цэнтральнай Еўропе цяпер пануе такая нарацыя ў гісторыі, што нацыянальныя дзяржавы трываюць тысячы гадоў, з чым ён не згодны. Паводле яго, супольнае мінулае Рэчы Паспалітай, можа перакладацца на асобную сучаснасць беларускай нацыянальнай дзяржавы, летувіскай, латышскай, украінскай і польскай.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя