Рассельгаснагляд зняў забарону на ўвоз беларускага малака



Рассельгаснагляд адмяніў уведзены раней у чэрвені забарону на пастаўкі малака ў тары больш за 2,5 літра з усёй тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, служба зацвердзіла спіс з шасці беларускіх кампаній, якія даказалі бяспеку сваёй прадукцыі і якія атрымалі права паставак у Расею, вынікае з ўказанні Рассельгаснагляду.

Такіх прадпрыемстваў шэсць: ААТ „Баранавіцкі малочны камбінат”, СААТ „Ляхавіцкі малочны завод”, Ваўкавыскае ААТ „Беллакт”, КВУП „Мазырскія малочныя прадукты”, ААТ „Тураўскі малочны камбінат” і ААТ „Лідскі малочна-кансервавы камбінат”.

Нагадаем, 6 чэрвеня Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўкі большай частцы малочнай сыравіны з прадпрыемстваў Беларусі. Забароны былі ўведзеныя, у прыватнасці, у дачыненні да пастэрызаванага, стэрылізаванага і ультрапастэрызаванага малака і вяршкоў налівам, а таксама сухога малака і вяршкоў. Пад забарону патрапілі тавары, якія пастаўляюцца ў спажывецкай тары аб’ёмам больш за 2,5 літра.

ej.by