Беларускае кіно ў гарадзенскім ДОМе46



Творчая прастора ДОМ46, што ў Гародні па адрасе Лелевеля, 46, 27 чэрвеня робіць для жыхароў гораду паказы сучаснага беларускага кіно.

Пра будучыя паказы распавядае адміністратар ДОМа46 Яўген Серафімка:

– Рэжысёрам фільма з’яўляецца Кірыл Галіцкі. Паказ ладзіцца для таго, каб папулярызаваць беларускае кіно, каб пагаварыць пра беларускае кіно. На паказе будзе прысутнічаць сам рэжысёр, таму можна будзе яму задаць пытанні: як ён працаваў, якія былі ідэі, што натхняла? Будуць паказаныя дзве кароткаметражныя стужкі: “Пляж/ Лес/ Тамбур” – так называецца першая стужка, другая – “Называйце гэта як хочаце”. У фільме здымаліся маладыя беларускія акторы.

Кінапаказы ў ДОМе46 будуць адбывацца ў межах праекта «СВАЁ КІНО: Любім і глядзім» і арганізатары паказа перад тым як ісці на паказ раяць азнаёміцца з творчасцю рэжысёра Кірыла Галіцкага і паглядзець трэйлер фільмаў.

Беларускае Радыё Рацыя