Памёр вядомы польскі акцёр Станіслаў Мікульскі
Папулярны на працягу многіх дзесяцігоддзяў акцёр Станіслаў Мікульскі памёр у Варшаве на 86-м годзе жыцця.
Акцёр, які праславіўся дзякуючы ролі Ганса Клоса ў культавым серыяле „Стаўка больш, чым жыццё”, памёр у шпіталі ў чацвер раніцай.
Першую значную ролю Мікульскі выканаў у фільме „Канале” Анджэя Вайды. Вялікую папулярнасць набыў перадусім дзякуючы галоўнай ролі ў культавым тэлесерыяле 1967-1968 „Стаўка большая, чым жыццё”.
Адна з найбольш вядомых сцэн з фільма „Стаўка больш, чым жыццё”.
[youtube id=”GFX_PKwlyKo”]