Суд па справе лекаркі, звольненай пасля мітынгу ў Берасці



 

Урач-неўролаг Таццяна Фесікава судзіцца за ўзнаўленне на працы ў Цэнтральнай гарадской бальніцы і патрабуе кампенсаваць ёй матэрыяльныя і маральныя страты.

Фесікаву звольнілі 4 траўня пасля выступу ў канцы красавіка на дазволеным уладамі мітынгу “Брэстчанкі супраць свінцу”. Звальненне вельмі добрага лекара пры недахопе ўрачоў выклікала абурэнне сярод гараджан, але не сярод калег Таццяны Фесікавай, кажа грамадскі актывіст Віталь Казак:

— Наш доктар, які сапраўды адстойвае нашы інтарэсы ў адрозненні ад дэпутатаў мясцовых саветаў. І былы кіраўнік, ён жа дэпутат Мясцовага савета і ён не адстойвае.

— Калі Таццяна звальнялася, ёй сказалі, што ні на адну працу яе больш нікуды не возьмуць.

Паводле Зміцера Салаўёва, сябры праваабарончага цэнтра “Вясна”, звальненне Таццяны Фесікавай носіць цалкам палітычны характар. На прапанаваную адвакатам Фесікавай міравую галоўны ўрач Цэнтральнай гарадской бальніцы Сяргей Коўшык сказаў “не”:

Ёсць вольныя стаўкі, усе пацвярджаюць, што яна — добры спецыяліст. Бачна, што ўсё прымаецца не тут і не галоўным урачом.

Падтрымаць Таццяну Фесікаву ў судзе прыйшло каля 40 чалавек. Пасля перапынку суддзя аб’явіла, што судовае паседжанне будзе працягнута 27 чэрвеня.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце