Чаму Барановіч не прызнаны палітвязнем?



Прайшло амаль чатыры месяцы пасля абвяшчэння прысуду Святаславу Барановічу, які на акцыі супраць дэкрэта на дармаедаў адбіваў анархістаў ад людзей у цывільным, якія аказаліся міліцыянтамі. Барановіч атрымаў 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму. Кіраўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч распавёў, чаму, на яго думку, Барановіч не прызнаны палітвязнем:

Калегі з праваабарончых арганізацый у Беларусі мусяць улічваць пазіцыю сваіх партнёраў. Гэта так званы «рэал паліцік» – каб найперш было ціха, спакойна і грошы. Але калі казаць пра Святаслава, то гэта, безумоўна, цалкам законапаслухмяны чалавек. Праваабаронцам нялёгка заклікаць іх быць прынцыповымі тут. Але я ведаю, як ім цяжка. Святаслаў – бясспрэчна вязень сумлення. Ён не парушыў закона, ён бараніў закон, бараніў людзей.

Галоўнай памылкай Святаслава і яго сваякоў, на думку Мікалая Статкевіча, з’яўляецца тое, што яны не звярнуліся на самым пачатку да праваабаронцаў, якія маглі б знайсці добрага адваката. Тады б Барановіч не ўзяў на сябе віну за тое, чаго не здзяйсняў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск