У Гародні пачаліся мерапрыемствы кампаніі супраць смяротнага пакарання



У Гародні пачаліся мерапрыемствы прысвечаныя кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Яе арганізуе праваабарончы цэнтр „Вясна”. У памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця, гарадзенцаў чакаюць: выстава, прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма. Таксама першыя наведнікі мерапрыемстваў мелі магчымасць атрымаць цішоткі з набітым трафарэтам малюнка супраць смяротнага пакарання, коміксы, паштоўкі. Праваабаронцы Паліна Сцепаненка і Андрэй Палуда адкрылі імпрэзу з прэзентацыі адмысловых комікса і выставы. Паліна Сцепаненка была адной з стваральнікаў выставы „Кожны мае права ведаць свае правы”, якая адкрыта ў Цэнтры гарадскога жыцця”.

— Пра правы чалавека дагэтуль не ўсе людзі ведаюць, і не ўсе ведаюць, што ў кожнага чалавека ёсць правы ўжо таму што ён проста нарадзіўся чалавекам. Будзем гаварыць пра гэтыя правы чалавека не ў такім, бетонным, сэнсе, але пра тое, як развіваецца, але нікуды не знікае, што ёсць яшчэ экалагічныя правы і звязаныя з асяроддзем. Казаць пра тое, што мы вернемся ў нейкі там свет сярэднявечча, ну гэта можна фантазіраваць вельмі доўга, але гэта не наша задача.

У чорна-сініх тонах комікс „Мама гэта я..” апавядае пра адзін з выпадкаў асуджэння на смерць чалавека, дзе ёсць месца судовай памылцы. Комікс інтэрактыўны, у ім утрымліваюцца спасылкі да адрасоў інтэрнэту, а таксама паштоўкі. Кажа каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Беларусі, Андрэй Палуда:

— На апошняй старонцы комікс утрымлівае дзве паштоўкі. Адна з іх — гэта «Мама, гэта я злева», дзе намаляваны чалавек толькі пасля прывядзення прысуду. Мы паказваем, што ёсць такая вялікая праблема як прафесійныя забойцы, праца якіх — забіваць людзей. Ёсць яшчэ паштоўка, дзе намаляваны чалавек у майцы «Не — смяротнаму пакаранню», і кожны можа выбраць, якую паштоўку даслаць сваёй маме.

Улады ў Беларусі, пакуль застаюцца пры думцы захавання крымінальнай адказнасці ў выглядзе растрэлу ў выключных выпадках. Меркаванне грамадзян залежыць ад эмацыйнага складніку, мяркуюць праваабаронцы „Вясны”. Адукацыйная праца ў асвятленні ўсіх недахопаў смяротнага пакарання на працягу дзесяці гадоў існавання кампаніі павольна змяняе стаўленне людзей, на карысць адмены вырака смерці.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя