“Сваё кіно” ў гарадзенскай прасторы Дом46



Гарадзенская творчая прастора Дом46 стала месцам для дэманстрацыі праекта “Сваё кіно”. Пра сучаснае беларускае кіно, прадстаўленае ў Гародні, распавядае прадзюсар праекта “Сваё кіно” Леанід Каліценя:

Два кароткаметражныя фільмы. Першы – называйце, як хочаце, ён зроблены ў 2016 годзе. Гэты фільм браў удзел у кінафестывалі «Лістапад», але не перамог, на жаль. Другі фільм – Пляж/ Лес/ Тамбур” – найноўшы фільм Кірыла Галіцкага. На мой густ, гэта лепшы кароткаметражны фільм гэтага года. Думаю, сёлета на «Лістападзе» ён зойме належнае месца.

Па словах Надзеі Куляшовай, дырэктаркі цэнтра сучаснай культуры “Бягучая чарапаха”, сучаснае беларускае кіно адрозніваецца ад «Беларусьфільма» і выходзіць на еўрапейскі ўзровень:

– Беларускае кіно – гэта нешта незразумелае. Ці пра вайну, ці незразумела якой якасці. Але сёння сітуацыя з беларускім кіно моцна змянілася: даволі шмат таленавітых рэжысёраў, выдатных сюжэтаў. Цягам года здымаецца пад сотню ў Беларусі кінакарцін, кароткі і доўгі метр. На жаль, пераважна кароткі. Але спадзяёмся, што бліжэйшым часам сітуацыя зменіцца. І задача №1 цяпер – зламаць закасцянелае меркаванне.

Па словах арганізатараў паказу ў Гародні, падобныя сустрэчы трэба ладзіць у горадзе пастаянна, каб паказаць яго жыхарам рознае беларускае кіно.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня