Лідары Еўразвязу заклікалі Расею прызнаць адказнасць за збіты малайзійскі Боінг



Лідары Еўрапейскага звязу заклікалі Расею прызнаць адкаўнасць за авіякатасрофу малайзійскага Boeing 777 рэйса МН17.

Адпаведнае рашэнне было прынята на паседжанні Рады Еўразвязу ў Бруселі 28 чэрвеня.

„Еўрапейскі звяз зноў заяўляе пра сваю поўную падтрымку рэзалюцыі №2166 Рады Бяспекі ААН з прычыны катастрофы самалёта MH17. Ён заклікае Расейскую Федэрацыю прыняць на сябе адказнасць, а таксама ўсяляк спрыяць усім высілкам па вызначэнні вінаватых, ісціны і справядлівасці”, – сказана ў высновах Еўразвязу.

Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацяреў крушэнне 17 ліпеня 2014 года паблізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце. 26 верасня 2016 года Аб’яднаная следчая група (JIT) паведаміла, што самалёт быў збіты з расейскага комплекса „Бук” з тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім баевікам. Пасля крушэння самалёта комплекс вярнулі ў Расею. 24 траўня 2018 года следчыя ўдакладнілі, што „Бук” прыбыў на Данбас з Курскай вобласці, дзе базуецца 53-я брыгада ўзброеных сіл РФ. Быў устаноўлены маршрут, па якім перавозілі ўстаноўку.

Нідэрлянды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў гібелі пасажыраў рэйсу MH17.

12 чэрвеня парламент Нідэрляндаў ухваліў падпісанае з Украінай пагадненне, якое дазволіць спрасціць пераслед асобаў, якія маюць дачыненне да трагедыі 2014 года.

Беларускае Радыё Рацыя