З пачатку года ў Пінску затрымалі амаль 100 нецвярозых кіроўцаў



У Пінску за паўгода Дзяржаўная аўтаінспекцыя прыцягнула да адказнасці амаль 1 тысячу кіроўцаў за перавышэнне хуткасці на дарогах горада.

Нягледзячы на ўзмацненне адказнасці, не меншай праблемай застаецца і кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.

З мэтаю выяўлення такіх кіроўцаў штодыдзень ладзяцца адмысловыя аперацыі, – адзначае інспектар Віктар Гарбацэвіч:

– Мэта мерапрыемства – павышэнне ўзроўню дысціплінаванасці кіроўцаў, выяўленне і папярэджанне праванарушэнняў, звязаных з п’янствам за стырном. Ужываенне алкагольных напояў перад тым, як сесьці за стырно аўтамабіля, з’яўляецца першай прычынай самых скрушных наступстваў. Таму не забывайце, што кожнага з вас чакаюць дома, не забывайце, што п’янства за стырном можа прывесці да ахвяраў.

За мінулы тыдзень у Пінску затрымана 4 нецвярозых кіроўцы, а ўсяго ад пачатку года выяўлена амаль 100 кіроўцаў пад алкаголем.  

Беларускае Радыё Рацыя