Новае падарожжа з Беларускім Радыё Рацыя
Як і раней, сёлета на летнія канікулы, Беларускае Радыё Рацыя збіраецца ў сваё турыстычна-краязнаўчае падарожжа. На гэты раз наш шлях павядзе па даваеннай польска-савецкай (толькі з тагачаснай БССР) мяжы.
З поўначы па поўдзень падзеленай Рыжскім дагаворам Беларусі.
Наша падарожжа так і называецца «Уздоўж падзеленай Беларусі».
Нашы вандроўніцы Уля Шубзда і Аня Шарэнда будуць падарожнічаць па сама забытых, ды сама вядомых вёсках і мястэчках абапал даўняй мяжы. Будуць шукаць падабенстваў і розніц Заходняй і Усходняй Беларусі, адкрываць забытае і спазнаваць новае. А што ўбачаць, каго сустрэнуць, што наведаюць і чым захопляцца – пачуем і мы. Найперш у эфіры нашага радыё, затым пачытаем і паглядзім на нашай інтэрнэт старонцы.
Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях а 11:20 зранку і 09:35 вечарам па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней.
Пачынаем з 3-га ліпеня.
03.07 – Пілотная перадача
05.07 – Першы выпуск з падарожжа
З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень.
30.07 – Завяршальная перадача
Беларускае Радыё Рацыя