ЗША перадыслакуе вайскоўцаў з Германіі ў Польшчу?
Пентагон разглядае магчымасць поўнага або частковага вываду сваіх вайскоўцаў з Германіі. У цяперашні момант на яе тэрыторыі знаходзіцца 35 тысяч вайскоўцаў з ЗША.
Пра гэта паведаміла газета The Washington Post са спасылкай на свае крыніцы, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на Deutsche Welle.
Паводле інфармацыі газеты, гаворка ідзе пра ўнутранае даследванне Пентагона пра кошт дыслакацыі войскаў у Германіі і іх вывада. Адзін з магчымых варыянтаў развіцця падзей – перадыслакацыя вайскоўцаў ЗША ў Польшчу.
Прэс-сакратар Мінабароны ЗША Эрык Пахон у інтэрв’ю газеце абверг наяўнасць планаў пра вывад войскаў. Аднак ён таксама заявіў, што Пентагон рэгулярна правярае мэтазгоднасць размяшчэння ваенных кантынгентаў за мяжой.
Па дадзеных The Washington Post, на адной з сустрэч са сваімі ваеннымі дарадцамі прэзідэнт Дональд Трамп быў уражаны маштабам прысутнасці жаўнераў ЗША ў Германіі.
Амерыканскі прэзідэнт неаднаразова крытыкаваў Германію за нізкія выдаткі на абарону і заяўляў, што краіны Еўразвяза „нажываюцца на Амерыцы”, карыстаючыся яе ваеннай абаронай і выйграючы ў гандлёвым балансе з ЗША.