Парашэнка запросіць ва Украіну замежных экспертаў
З такой прапановай у сваім пазачарговым звароце выступіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Паводле кіраўніка Украіны, запрашэнне замежных экспертаў – практыка, якую выкарыстоўваюць многія краіны, што становяцца на шлях рэформаў.
Асоба з па-за украінскіх элітаў можа быць карыснай для рэформаў краіны, якая захлынаецца ад карупцыі, адзначыў Пятро Парашэнка:
– Яны маюць адну перавагу – адутнасць сувязяў у нашай палітычнай эліце: ніхто нікому нез’яўляецца кумам, братам, сватам. Роўнааддалены ад усіх палітчыных сіл тэхнакрат, якому мы ўсе давяраем, які прадэманструе эфектыўнасць. Мяркуючы па воплесках у зале, усе падтрымліваюць гэтую ідэю.
27 лістапада адбылася першае паседжанне Вярхоўнай Рады Украіны 8 склікання. На ім спікерам парламенту абралі Уладзіміра Гройсмана і прызначалі прэм’ер-міністрам Украіны Арсена Яцэнюка.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя