Лукашэнка: Трэба многа зрабіць для абароны інфармацыйнага поля
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным афіцыйнаму Дню Незалежнасці, перадае БелТА.
«Гэта адна з найважнейшых умоў унутранай стабільнасці, а значыць, і незалежнасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, свет «без межаў», але і часам без маральных прынцыпаў шмат у чым фармуюць папулярныя крыніцы навін – інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, месенджары.
«На прыкладах асобных краін мы бачым, як дэмантаж дзяржаў пачынаецца з хаосу ў галовах грамадзян, з ігнаравання закона, з адмовы ад агульначалавечых норм жыцця. Сфабрыкаваныя навіны, ілжывыя арыенціры сталі галоўнай і дзейснай зброяй сучаснасці. З яе дапамогай знешнія гульцы ваююць чужымі розумамі і «ўзрываюць» грамадства знутры», – сказаў Лукашэнка.
Фота: прэс-служба прэзідэнта