Пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі беларусы вяртаюцца дадому



22 беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі, пасля атрымання меддапамогі і абследаванняў адпушчаныя з бальніцы, паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў „Твітэры”.

3 ліпеня 21 чалавек плануе вылецець у Беларусь з Тбілісі. Трое пацярпелых, адзін з якіх паспяхова праапераваны, застаюцца ў Грузіі.

У ДТЗ у Грузіі з удзелам турыстычнага аўтобуса, які перавозіў беларускіх грамадзян, 25 чалавек атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжару. Аўтобус, у якім знаходзілася 27 пасажыраў, перавярнуўся на Гамборскім перавале. Паводле слоў уладальніка мясцовай турыстычнай кампаніі, якая арганізавала паездку, транспартны сродак прайшоў тэхагляд і быў у спраўным стане.

БелаПАН