У Наваполацку адзначылі 30-годдзе гарадской выставачнай залы
У Наваполацку ўрачыста адзначылі 30-годдзе мастацкай гарадской выставачнай залы, якая дзейнічае пры музеі культуры і гісторыі горада Наваполацка. Гэта галоўная выставачная пляцоўка ў горадзе нафтаперапрацоўшчыкаў. Раней яна месцілася ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы, затым, калі ў горадзе пабудавалі новы Загс, то пад выставачны зал гарадскія ўлады перадалі былое памяшканне гэтай установы. У Наваполацкай гарадской выставачнай зале адбываліся выставы не толькі мастакоў Полаччыны, але з усёй Беларусі, у тым ліку і з Менску. Тут таксама адбываліся выставы па выніках мастацкіх пленэраў – Драздовіча, Быкава, Плятэр.
На імпрэзе з нагоды юбілею адбылося адкрыццё выставы з калекцыі наваполацкага музея. Музейныя работнікі павіншавалі мастакоў Наваполацка і работнікаў выставачнай залы. Сваё віншаванне падрыхтаваў і аснамбль народнай песні “Вербніца”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік