Сёлета правядуць яшчэ адзін пераразлік працоўных пенсій



У Беларусі да канца года правядуць яшчэ адзін пераразлік працоўных пенсій. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

„Дадаткова да травеньскага павышэння ўрад ставіць перад сабой задачу правесці ў бягучым годзе яшчэ адзін пераразлік працоўных пенсій з улікам росту сярэдняй заработнай платы ў краіне і развіцця эканомікі ў цэлым”, – сказаў Васіль Жарко.

Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 траўня ў выніку пераразліку павялічацца ў сярэднім на 5,4 працэнта.

Прыярытэтам застаюцца меры падтрымкі сем’яў з дзецьмі. У рамках праграмы сямейнага капіталу ў 2017 годзе адкрыта 16,8 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $168 млн. Усяго з пачатку дзеяння праграмы адкрыта 54 тыс. такіх рахункаў на агульную суму каля $540 млн.

belta.by