Слонімцы не трапілі на “Акцыю вызвалення і салідарнасці”



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у Менску не змаглі трапіць на “Акцыю вызвалення і салідарнасці” на праспекце Незалежнасці каля бульвару Талбухіна. Як толькі яны пачалі падыходзіць да месца сустрэчы, то ўбачылі дзясяткі амапаўцаў, якія хапалі людзей і саджалі ў аўтазакі.

Па словах Рамана Пятрусіка, Віктара Марчыка, Міхася Сошкі і іншых сяброў згуртавання, хлопцы перайшлі на іншы бок праспекта Незалежнасці, а потым спусціліся ў метро. Туды пачалі збірацца іншыя людзі, якія прыйшлі на акцыю.

У слонімцаў журналісты пачалі браць інтэр’ю. Адзін з ахоўнікаў метро патэлефанаваў амапаўцам і паведаміў, што тут даюць інтэрв’ю. Да слонімцаў падыйшлі незнаёмыя людзі і паведамі, каб яны хутчэй пакінулі метро, бо сюды зараз прыбягуць сілавікі. Усе прысутныя ў метро хутка разыйшліся. Новая спроба трапіць на месца акцыі не атрымалася, бо там усё кантралявалі амапаўцы і хапалі людзей.

Слонімцы пакінулі Менск і вярнуліся дамоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск